
Ужо сёньня: 5 гадоў таму знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна
5 гадоў таму 22 жніўня 2020 году ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна. Мікіта зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт. Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна.
Болей пра падзеі і даты 22 жніўня чытайце тут.