
Сёння Еўрапейскі дзень ахвяр нацызму і сталінізму. 23 жніўня 1939 года быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа. “Сяброўская” дамова стала прычынай Другой Сусветнай і мільённых ахвяр.
Паводле сакрэтнага пратакола, Германія і саветы падзялілі Польшчу, а краіны Балтыі разам з заходнімі часткамі Беларусі і Украіны ўвайшлі ў склад СССР. Менш чым праз два гады Рэйх напаў на Савецкі Саюз, а праз чатыры гады пасля нападу сам перастаў існаваць. Як кажуць, калі хочаш выйграць у шулера — не сядай з ім за картачны стол.
У Беларусі наступствы пакта святкуюць крыху інакш — у “Дзень народнага адзінства” 17 верасня.