#архітэктурабссрУ дадатку да “Архитектурной газеты” №2 за 1937 год знайшоўся яшчэ адзін раней невядомы архітэктурны аб’ект Менска, які, хутчэй за ўсё, так і не быў рэалізаваны. Гэта праект будынка дзіцячай клінікі ў сталіцы. Ён, як і
раней згаданы корпус медінстытута на Броўкі 5, быў распрацаваны 2-й архітэктурнай майстэрняй пры Наркамаце аховы здароўя СССР, архітэктар Якаў Яўсеевіч Астроўскі (пра яго інфармацыі вобмаль, канал
@radiosnapkouski дапамог знайсці гады яго жыцця 1900-1964 і поўнае імя).
Патрэба ў новым корпусе для дзіцячай клінікі была відавочная, бо, прынамсі, да 1940 года такая клініка размяшчалася ў
дарэвалюцыйным доме на вул.К.Маркса 20. На жаль, слядоў новага будаўніцтва ў такіх формах, як у праекце, на тэрыторыі даваеннага Менска не знаходзіцца. Хутчэй за ўсё да рэалізацыі гэтага праекта так і не прыступілі.