
Грамадзяне Пакістана запісваюцца ў пасольства Беларусі на сакавік, каб зрабіць візу. Да гэтага часу ўсе даты разабраныя,
кажа ў сваім відэазвароце ў TikTok прадстаўнік агенцтва “Ідэальная віза”.
Пакуль сітуацыя цалкам няпэўная. Што датычыцца магчымасці паскорыць працэс праз агентаў — настойліва не рэкамендуем звяртацца да іх, калі вы не ўпэўненыя, што яны змогуць рэальна дапамагчы.
Пасольства Беларусі ў Пакістане зноў пачало выдаваць “акенцы” на запіс у пачатку жніўня. Паводле дадзеных агенцтва, у першы дзень працы пасольства пасля доўгага перапынку пад яго сценамі сабралося вельмі шмат людзей. Дакладную колькасць чалавек, якія спрабавалі запісацца на прыём, аўтары каналаў у TikTok ацаніць не бяруцца.