19 жніўня — Жнівеньскі путч і беларускі шлях да незалежнасціСёння, 19 жніўня, мы ўспамінаем знакавую…
Сёння, 19 жніўня, мы ўспамінаем знакавую падзею — Жнівеньскі путч 1991 года. У гэты дзень так званы ГКЧП паспрабаваў захапіць уладу і вярнуць Савецкі Саюз да старых, даперабудовачных парадкаў.
Путчысты адхілілі ад улады прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, спасылаючыся на яго дрэннае здароўе. Аднак іхнія планы праваліліся. У Маскве тысячы людзей выйшлі на пратэсты, а вайскоўцы адмовіліся страляць па дэманстрантах.
У Беларусі падзеі мелі асаблівы ход. Камуністычнае кіраўніцтва на чале з Аркадзем Малафеевым сустрэла путч з энтузіязмам. Але Беларускі Народны Фронт абвясціў путчыстаў злачынцамі. 19-21 жніўня перад Домам урада ў Мінску прайшлі акцыі пратэсту, арганізаваныя апазіцыйнай фракцыяй у Вярхоўным Савеце. У ноч на 20 жніўня было абвешчана аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў на чале з Мікалаем Статкевічам.
Правал путчу адкрыў для Беларусі шлях да незалежнасці, якая была абвешчаная ўжо праз некалькі дзён.