
Праваабаронцы патрабуюць ад ААН пачаць расследванне пра дыскрымінацыю жанчын у няволі. Такі зварот у міжнародную арганізацыю накіравала “Прававая ініцыятыва”:
Мы сабралі і падалі шырокія доказы таго, што ў беларускіх турмах, калоніях і ізалятарах на працягу многіх гадоў адбываюцца сур’ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў жанчын, у тым ліку катаванні, знявагі і дыскрымінацыю па прыкмеце гендара. Гаворка ідзе не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сістэму рэпрэсій, у якой гендарна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжанне сталі нормай, асабліва ў дачыненні да жанчын-палітвязняў.