Украіна ўключыла Менскі завод шэсьцерняў і Менскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакетРашэньн…

Украіна ўключыла Менскі завод шэсьцерняў і Менскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакет

Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Яго ўвялі ў дзеяньне ўказам Уладзіміра Зяленскага. Беларускія прадпрыемствы пастаўляюць расейскім электроніку.

Агулам абмежаваньні закранулі 39 фізычных асоб і 55 кампаній (43 расейскіх, 10 кітайскіх, 2 беларускія), адзначаецца ў рэлізе.

Санкцыі прадугледжваюць 16 відаў абмежаваньняў, у тым ліку блякаваньне актываў, гандлёвых апэрацый, забарону на ўдзел у закупках, прыватызацыі, арэнду маёмасьці на тэрыторыі Ўкраіны, скасаваньне візытаў, паседжаньняў, перамоваў у пытаньнях складаньня дамоваў і пагадненьняў.