Ужо сёньня — гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менскуhttps://smarturl.click/QbAm61634 — Амсьціслаў атрымаў…

Ужо сёньня — гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску

https://smarturl.click/QbAm6

1634 — Амсьціслаў атрымаў магдэбурскае права і герб «Малая Пагоня» ад караля Ўладзіслава Вазы.
1924 — у Менску чэкісты арыштавалі Барыса Савінкава.
1941 — у СССР абвясьцілі здраднікамі чырвонаармейцаў, што трапілі ў палон, і пазбавілі падтрымкі іх сем’і.
1945 — у Маскве падпісалі савецка-польскую дамову аб мяжы паводле «лініі Керзона».
1960 — Кіпр абвешчаны незалежнай дзяржавай.
1995 — жыхары Бэрмудзкіх астравоў прагаласавалі за захаваньне статусу брытанскай тэрыторыі.
2020 — у Менску адбыўся самы масавы мірны марш у гісторыі Беларусі — да 500 тысяч удзельнікаў. Па ўсёй краіне — каля 1 мільёна.

Нарадзіліся: Дамінік Сямашка, Мікола Абрамчык, Мэнахэм Бегін, Браніслаў Спрынчан, Аляксандар Падлужны.

Памерлі: Габрыэля Пузыня, Ян Станкевіч, Элвіс Прэсьлі, Язэп Семяжон.