
У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў WhatsApp і Telegram
«Роскомнадзор» тлумачыць гэта «барацьбой з тэлефонным махлярствам».
Расейскае выданьне «Осторожно, медиа» паведаміла, што рашэньне аб блякаваньні палітычнае і прынятае «на самым версе».
Паведамлялася, што яго могуць лабіраваць расейскія сотавыя апэратары, занепакоеныя скарачэньнем прыбыткаў ад званкоў.
Аўдыторыя ў РФ:
Партал «Вёрстка» пісаў, што блякаваньне можа быць вызваленьнем рынку для падтрыманага дзяржавай мэсэнджэра Max.