Плануеш падарожжа? Спіс краінаў, куды беларусам ехаць небяспечнаМы нагадваем: калі вы пад пагрозай п…
Мы нагадваем: калі вы пад пагрозай пераследу — будзьце максімальна ўважлівыя пры перамяшчэнні між краінамі.
Каб напэўна ведаць, дзе зараз бяспечна, а дзе — не, карыстайцеся сайтам pashpart.org. Там рэгулярна абнаўляецца інфармацыя – і пазначаны зоны рызыкі, да якіх адносіцца тая ці іншая краіна.
Асабліва ўважліва вывучайце прадстаўнікоў «чырвонай зоны» — краіны, куды ехаць катэгарычна не рэкамендуецца, бо там высокая рызыка затрымання і экстрадыцыі. Сярод такіх – папулярныя сярод беларусаў напрамкі: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Расія, Турцыя, Арменія, Казахстан, Сербія, Азербайджан, Венесуэла, Шры-Ланка.
Памятайце: ніводны спіс не гарантуе поўную бяспеку. Нават умоўна бяспечныя краіны часам супрацоўнічаюць з Інтэрполам і рэагуюць на запыты з Беларусі. Такія выпадкі рэдкія, але існуюць! Таму заклікаем вас быць максімальна ўважлівымі і клапаціцца пра бяспеку.
Калі сумняецеся альбо патрабуеце кансультацый ці дапамогі, звяртайцеся: [email protected].