115 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш, беларускай пісьменніцы і дысідэнткі

Мінск Навіны

115 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш

9 жніўня 1910 году нарадзілася Ларыса Геніюш, беларуская пісьменніца, грамадская дзяячка, сакратарка Рады БНР, дысідэнтка.

Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, усё жыццё Геніюшы пражылі з адзнакай у пашпарце «без грамадзянства». Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі.