
15 000 еўра “ад Лукашэнкі” пойдуць на дабрачыннасць. Святлана Ціханоўская пацвердзіла
@zerkalo_io атрыманне гэтых грошай ў 2020-м.
Увечары 6 жніўня прапагандысты паказалі сюжэт, у якім кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка перадае Ціханоўскай скрутак. Кадры былі знятыя на схаваную камеру 10 жніўня 2020-га ў кватэры Ціханоўскіх.
Лідарка дэмсіл сцвярджае, што ўсе 5 гадоў пасля выезду з Беларусі не дакраналася да скрутка і адкрыла яго толькі 6 жніўня 2025-га, пасля сюжэту АНТ. Паводле яе, там сапраўды быў канверт з 15 тысячамі еўра (а не доларамі, як казаў Лукашэнка).
Раней яна не пацвярджала, але і не адмаўляла, што гэтыя грошы былі. Цяпер Ціханоўсекая прапануе людзям выбраць, што трэба зрабіць:
Калі рэжым так турбуе лёс гэтых грошай, дык давайце разам вырашым, куды пойдзе гэты “данат ад Лукашэнкі”. Беларускім добраахвотнікам? Сем’ям палітвязняў? На культурныя праекты?