Польскі гісторык – пра апошні па часе ўдар па беларускай мове Даследаванне «Дыскрымінацыя беларускаг…
Даследаванне «Дыскрымінацыя беларускага мовы ў Беларусі пасля 1995 года» польскага гісторыка Томаша Камуселы (працуе ў Інстытуце транснацыянальнай і прасторавай гісторыі, Сент-Эндрускі ўніверсітэт, Шатландыя) апублікавана ў Cetinjski filološki dani IV, зборніку з навуковай канферэнцыі ў Чарнагорыі.
Камусела паказвае, як пасля рэферэндуму 1995 года разам з усталяваннем дыктатуры пачалося абмежаванне ўжывання беларускай мовы на карысць рускай. Адзін з прыкладаў – унутры Беларусі толькі 4% усяго тэлевізійнага вяшчання даступна на беларускай мове. Апошні па часе ўдар быў нанесены пасля масавых пратэстаў 2020 года.
У рамках рэпрэсій былі зачыненыя не толькі незалежныя беларускамоўныя СМІ, але і выдавецтвы, і арганізацыі, якія спецыялізаваліся на падтрымцы беларускай мовы і культуры. Сёння рэжым схільны разглядаць беларускую мову як адзін з паказчыкаў апазіцыі да ўлады. Выступ Томаша Камуселы на англійскай мове таксама даступны на Youtube.