У Менску працягнуць зносіць прыватны сэктар, а хрушчоўкі ня будуцьСтаршыня Менгарвыканкаму Ўладзімер…

У Менску працягнуць зносіць прыватны сэктар, а хрушчоўкі ня будуць

Старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў адказаў на пытаньне пра «хрушчоўкі» і іх лёс у беларускай сталіцы. Ён адзначыў, што іх будуць ня зносіць, а рамантаваць.

«Абсьледаваньні паказваюць, што хрушчоўкі трэба ня зносіць, а рамантаваць, і яны прастаяць яшчэ доўгі час. Будаваліся яны зь вялікім запасам трываласьці. Таму сур’ёзную ўвагу надаем капітальнаму рамонту. У год рамантуецца больш за мільён квадратных мэтраў жыльля», — цытуе Кухарава агенцтва «Менск-Навіны».

Прыватны сэктар у сталіцы, наадварот, будуць працягваць паступова зносіць.

«Аднапавярховыя спарахнелыя дамы паступова зносяцца, а для іх расьсяленьня ўзводзіцца сучаснае камфортнае жыльлё», — сказаў кіраўнік выканкаму.

Фота БелТА