Сёння дзень памяці Варшаўскага паўстання. А 17.00 ва ўсёй Польшчы прагучаць сірэны.
1 жніўня — важная дата для палякаў і жыхароў Польшчы. У гэты дзень 81 год таму выбухнула Варшаўскае паўстанне — узброены супраціў нямецкім акупантам.
1 жніўня — важная дата для палякаў і жыхароў Польшчы. У гэты дзень 81 год таму выбухнула Варшаўскае паўстанне — узброены супраціў нямецкім акупантам.
Варшаўскае паўстанне было жорстка падаўлена, загінулі не толькі дзясяткі тысяч паўстанцаў, але і каля паўтары сотні тысяч мірных жыхароў горада, а сама польская сталіца была цалкам разбураная. Памяць пра гераічную барацьбу жыве дагэтуль.
У азнаменаванне гэтай падзеі штогод 1 жніўня а 17:00 у Варшаве, Мазовіі і іншых рэгіёнах Польшчы выюць сірэны. У гэты час жыхары спыняюцца на вуліцах і прыпыняюць свае абавязкі, каб хвілінай маўчання ўшанаваць памяць загінуўшых паўстанцаў.