
«Ненавіджу гэтую краіну, яна акупавала Бурацію. Мы добра б жылі без Расеі». Як карэнныя народы РФ змагаюцца з дыскрымінацыяй
https://smarturl.click/7v78a
Фармальна Расея называе сябе шматнацыянальнай дзяржавай, якая гарантуе абарону этнакультурнай і моўнай разнастайнасьці. А як насамрэч?
У рэчаіснасьці карэнныя народы сутыкаюцца зь ціскам за этнічны актывізм, у школах з 2017 году скасавалі абавязковае выкладаньне нацыянальных моваў. А ў час вайны ва Ўкраіне менавіта прадстаўнікі карэнных народаў нясуць найбольшыя страты праз мабілізацыю.
«Было заўсёды бачна, што расейцы ставяцца да буратаў з грэблівасьцю, як быццам мы ім нешта вінныя».
«Хачу, каб людзі ведалі: у Расеі быў і ёсьць расізм».
«Нават прадстаўнікам інтэлектуальнай апазыцыі ўласьцівыя выказваньні, якія ўвасабляюць нармалізаваную ксэнафобію».
«Крэмль да нас ставіцца — як да нейкіх сыравінных прыдаткаў, рэсурсаў, у тым ліку і чалавечых».