У першыя клясы ліцэю з вывучэньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы запісаліся рэкордна шмат дзяцей
У першыя клясы агульнаадукацыйнага ліцэю з вывучэньнем беларускай мовы ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводзтва Польшчы) прынялі рэкордную колькасьць дзяцей — 102.
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара навучальнай установы Дарыюш Мусюк.
У Гайнаўцы жывуць шмат этнічных беларусаў, горад з насельніцтвам каля 20 тысяч чалавек разьмешчаны за 30 кілямэтраў ад беларускай мяжы. Ліцэй заснаваны ў 1949 годзе як навучальная ўстанова з выкладаньнем па-беларуску.