Менск — назва горада, вядомая з 1067 года. У летапісах ён фігураваў як «МѢньск» ці «Менеск», і паходзіў ад ракі Менка. У народзе таксама існавала паданьне пра волата Менеска, які заснаваў горад.
З цягам часу, пад уплывам польскай і расейскай адміністрацый, пачалі выкарыстоўваць форму Мінск — спачатку ў польскіх дакумэнтах, потым у расейскіх. Але беларусы працягвалі ўжываць «Менск» у жывой мове, што пацьвердзілі дасьледчыкі ХІХ ст., у тым ліку Павал Шпілеўскі.
29 ліпеня 1939 года савецкая ўлада афіцыйна замацавала назву Мінск. Гэта быў рэдкі выпадак, калі назву мянялі з нацыянальнай на русіфікаваную, а не наадварот.
У 1991 годзе гарадскія ўлады хацелі вярнуць гістарычную назву «Менск», але ім адмовілі.
Цяпер назва Менск вяртаецца — як сімвал гістарычнай памяці і моўнага адраджэньня.
А як ты лічыш: варта вярнуць гістарычную назву Менск?