У гэты дзень у Кракаве адбыўся адзін з важных момантаў нашай і еўрапейскай гісторыі — 10-гадовы Уладзіслаў, сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, стаў каралём Польшчы. Ён уступіў на трон пад імем Уладзіслаў III Варнэнчык.
Яго каранацыя — сімвал таго, як глыбока старалітоўская арыстакратыя была інтэгравана ў кіраванне рэгіёнам. Соф’я Гальшанская, маці Уладзіслава, была не проста каралевай, але і першай нашай жанчынай, якая стала каралевай Польшчы і маці двух каралёў. Яе ўплыў на палітыку быў істотны, і праз яе дынастычныя сувязі сучасныя беларускія землі атрымлівалі пэўную вагу ў Каралеўстве Польскім і ў Еўропе.
Для гісторыі нашай краіны яго фігура мае сімвалічнае значэнне: ён быў звяном паміж старой Літвой і Польшчай, паміж старалітоўскага роду і еўрапейскай палітыкай, паміж усходам і захадам. І ўся гэта гісторыя пачыналася з Гальшан — з нашых зямель.