Азэрбайджанскі досьвед для Беларусі. Карбалевіч тлумачыць, чаго бракуе ЛукашэнкуКанфлікт паміж Азэрб…

Азэрбайджанскі досьвед для Беларусі. Карбалевіч тлумачыць, чаго бракуе Лукашэнку

Канфлікт паміж Азэрбайджанам і Расеяй дае падставы для таго, каб вывесьці пэўныя ўрокі і для Беларусі.

Каб супрацьстаяць ціску імпэрыі, трэба мець трывалыя пазыцыі ўнутры краіны, моцных саюзьнікаў і цьвёрды ідэалягічны падмурак. Як раз гэтага бракуе рэжыму Лукашэнкі, лічыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/GgQOd

Некаторыя высновы:

З пачаткам вайны Расеі супраць Украіны моцна скараціўся расейскі ўплыў на Блізкім Усходзе і Паўднёвым Каўказе.

Азэрбайджанскі досьвед паказвае, што пазбаўляцца ад кантролю з боку Расеі можна толькі праз канфлікт. Імпэрыя проста так нікога адпускаць з зоны свайго ўплыву не зьбіраецца.

За плячыма Ільхама Аліева — перамога ў вайне за Карабах, што стварае яму вобраз «Пераможцы». У Аляксандра Лукашэнкі няма такой гісторыі посьпеху.

Баку ў супрацьстаяньні Маскве змог знайсьці моцнага саюзьніка па-за межамі постсавецкай прасторы. Гэта Турэччына. Беларусь імкнецца атрымаць падтрымку Кітая. Аднак наўрад ці Пэкін гатовы псаваць адносіны з Масквой, каб падтрымаць Лукашэнку.

Аліеў мае магчымасьць абаперціся на азэрбайджанскі нацыяналізм. Лукашэнка, наадварот, вядзе барацьбу з беларускім нацыяналізмам і пазбаўляе сябе ідэалягічнага апірышча каб супрацьстаяць «рускаму сьвету».