Ніна Багінская змагаецца за беларускія сімвалы ў судзеЗнаная беларуская актывістка абскарджвае раш…

Ніна Багінская змагаецца за беларускія сімвалы ў судзе

Знаная беларуская актывістка абскарджвае рашэнне аб прэвентыўным наглядзе і дамагаецца вяртання сваіх рэчаў.

У траўні Ніну Багінскую судзілі за «неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». 78-гадовай жанчыне прызначылі прэвентыўны нагляд. А ў дадатак, у матэрыялах справы пакінулі ўсе беларускія значкі і сцяжкі, якія адабралі ў спадарыні Ніны.

Яна не згадзілася з такім вынікам, бо і раней пісала скаргі на міліцыянтаў, якія без належнага афармлення забіралі значкі і сцягі, якія актывістка зрабіла сваімі рукамі.
Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай 29 ліпеня.