«Што толькі можна, тое і крадуць». Лукашэнка паскардзіўся міліцыі на калгаснікаў
На селектарнай нарадзе Лукашэнка наехаў на калгаснікаў — маўляў, «што можна, тое крадуць». Загадаў міліцыі круціць усіх «на ўсю катушку».
Камбайны ламаюцца, склады пустыя, запчастак няма, а тэхагляды — толькі на паперы. Жніво ледзь пачалося, а праверкі ўжо паказалі бардак у гаспадарках. Траву не скошваюць, угнаенняў няма, а корм для жывёлаў — таксама пад пытаннем.
Лукашэнка падкрэсліў, што нядбайнае жніво «пагражае непазбежнымі стратамі ўраджаю»:
«Зноў будзем перажываць налета, у сакавіку-красавіку, што нам бульбы не хапіла».
Падрабязней пра гаротны стан беларускага аграсектару — па спасылцы