На БелАЭС адключылі другі энергаблок з-за адхіленняў у сістэме астуджэння генератара

Мінск Навіны

На БелАЭС адключылі ад сеткі другі энергаблок. Сігналізацыя спрацавала праз адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара – не ядравай часткі блока, сцвярджае Мінэнерга.

Ведамства заяўляе, што “сітуацыя штатная і не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі”.