Расейскую мову ў РФ абвясцілі нацыянальным здабыткам, які трэба абараняць за мяжойПуцін падпісаў ука…

Расейскую мову ў РФ абвясцілі нацыянальным здабыткам, які трэба абараняць за мяжой

Пуцін падпісаў указ, які абвяшчае расейскую мову «нацыянальным здабыткам» і прадугледжвае яе прасоўванне

Расея плануе рыхтаваць выкладчыкаў расейкай мовы (русістаў), каб яны вучылі замежнікаў, а таксама падтрымліваць арганізацыі, якія прасоўваюць расейскую мову і «падзяляюць расейскія духоўныя каштоўнасці».

У дакуменце заяўляецца пра неабходнасць абароны расейскай мовы ад знешніх пагроз.

У самой Расеі працягваецца выцісканне нацыянальных моваў: колькасць носьбітаў амаль усіх дзяржаўных моваў рэспублік скарачаецца. У 2018 годзе было скасавана абавязковае вывучэнне родных моваў, што ўскладняе іх захаванне.

У Беларусі, хоць каля 40 % школ фармальна лічацца беларускамоўнымі, на беларускай мове навучаецца толькі каля 10 % вучняў, і гэтая доля працягвае зніжацца.

Падрабязнасці — у артыкуле