12 ліпеня 1934 года фармальна быў створаны лагер Бяроза-Картузская.
Фактычна лагер працаваў ужо раней. Санацыйныя ўлады стварылі яго для палітычных апанентаў, асабліва польскіх і ўкраінскіх нацыяналістаў. Але ў лагер трапілі таксама некаторыя беларусы. Умовы ў Бярозе былі жудасныя, пра што пісаў між іншым вядомы віленскі журналіст і была палітвязень Станіслаў “Cat” Мацкевіч.
Праз лагер прайшло каля 3000 вязняў. Адным з іх быў зняволены ў 1939 годзе сенатар і дзеяч БХД Вячаслаў Багдановіч, якога ў тым самым годзе арыштавалі і забілі саветы.
Будынак лагера месціўся ў былых царскіх кашарах, якія былі пабудаваныя ў тым ліку з цэглы знішчанага расійскай адміністрацыяй кляштару Картузаў.