У Мінску зноў тэлефануюць фальшывыя падатковыя інспектары праз Viber

Мінск Навіны

Беларусам зноў сталі тэлефанаваць фальшывыя падатковыя інспектары. Пра гэта расказалі ў сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

У ведамстве кажуць, што зламыснікі тэлефануюць сваім ахвярам праз Viber. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць “класічную разводку на грошы”.