«Мы сайт узламалі за пару гадзінаў пасярод ночы. Не было ў іх часу нават прачнуцца, не кажучы ўжо пра кляпаць фэйкавую базу на дзясяткі тысяч зваротаў»
КДБшнікі паспрабавалі нязграбна апраўдацца за ўзлом свайго сайту, які адбыўся яшчэ ўвосень 2023-га. Маўляў, так і было задумана: сайт ды ягоныя базы спецыяльна «падставілі пад удар», каб «выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы», якая нібыта рыхтавалася ўзарваць БелАЭС.
«Кіберпартызаны» ў размове з «Белсатам» расказалі (і даказалі фактамі), чаму гэта ўсё выглядае непраўдападобна ды папросту смешна.