Ужо сёньня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных, дзень памяці Ар…

Ужо сёньня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных, дзень памяці Аркадзя Смоліча

17 чэрвеня 1934 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку. У Польшчы пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер для палітычных зьняволеных.

У гэты ж дзень у 1938 годзе расстраляны Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e06gD