Аляксандр Класкоўскі (малодшы) – сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. У міліцэйскай форме ён прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў у 2010 годзе.
Фота, дзе Аляксандр у форме стаіць насупраць АМАПаўцаў, стаў адным з сімвалаў «Плошчы» 2010.
Яго затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго скаралі на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены паводле«памілавання» (хоць прашэнне аб «памілаванні» пісаць адмовіўся). Прызнаны палітвязнем.
У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі. 4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступу. Яму было 46 гадоў.
Bysol па просьбе блізкіх Аляксандра адкрыў збор, каб пакрыць выдаткі на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.