6 чэрвеня 1979 году нарадзіўся Дзяніс Івашын. Журналіст-расьсьледавальнік. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і рэдактарам-валянтэрам беларускай вэрсіі сайту ІnformNapalm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны.
Вядомы публікацыямі пра забудову ў Курапатах, за што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.
Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 году. Яму выставілі абвінавачаньне за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». У верасьні 2022 журналіста асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі па артыкулах «здрада дзяржаве» і «незаконны збор і распаўсюд зьвестак пра прыватнае жыцьцё».
За кратамі Івашын зазнае моцнага ціску. Яго неаднаразова кідалі ў ШЫЗА і пазбаўлялі тэлефанаваньняў і перадач.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqMv