Ужо сёньня: 5 гадоў таму ў Горадні ў выніку правакацыі арыштавалі блогера Сяргея Ціханоўскага29 траў…

Ужо сёньня: 5 гадоў таму ў Горадні ў выніку правакацыі арыштавалі блогера Сяргея Ціханоўскага

29 траўня 2020 году у Горадні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні.

З таго часу Ціханоўскі за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году далі 18 гадоў зьняволеньня. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Больш падзей 29 траўня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/aRzxg