Фіяска Трампа перад Пуціным відавочнае, але што кепска — у бюджэце ЗША не закладзеная ваенная дапамо…

Фіяска Трампа перад Пуціным відавочнае, але што кепска — у бюджэце ЗША не закладзеная ваенная дапамога Ўкраіне. Яе няма ў 2025 (цяпер ідуць пастаўкі, выдаткаваныя яшчэ пры Байдэне), і наўрад ці цалкам падкантрольныя Трампу рэспубліканцы закладуць яе ў бюджэт 26-га.

А самае дрэннае: за тры гады вайны на тэрыторыі Эўропы — эўрапейскія лідэры не павярнулі прамысловасьць і ў цэлым эканоміку на ваенныя рэйкі. Хаця пасьля 24 лютага 2022 было відавочна: «можем повторить» — не пустыя словы.

Паведамляюць, што ў бюджэце ЭЗ нібыта будзе прадугледжана 150 млрд эўра на мілітарызацыю. Добра, хаця і мала. І ўсё ж, галоўнае — псыхалягічная падрыхтаванасьць людзей.

Браніруючы курортныя гатэлі, жыхары «старой Эўропы» павінны ўсьведамляць, што гэта — апошняе мірнае лета. Калі яно яшчэ атрымаецца мірным.