Ігар Лосік пяты раз сустракае дзень нараджэння ў няволі
20 траўня палітвязню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку спаўняецца 33 гады. Гэта ўжо пятыя народзіны, якія наш калега сустракае за кратамі.
Вядома, што з восені Ігар Лосік знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску.