Расійскія найміты з ПВК «Вагнер», якія «працавалі» ў краінах Афрыкі, могуць быць неўзабаве пераведзеныя ў Беларусь. Пра гэта паведаміў расійскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».
Паводле звестак канала, у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Малі вагнераўцаў «разбавілі» сіламі спецыяльна створанага ў Мінабароны РФ падраздзялення «Афрыканскі корпус».
Вагнераўцаў з нядаўніх часоў узначальвае былы спецназавец ГРУ Дзмітрый Падольскі, які займае афіцыйную пасаду дарадцы прэзідэнта ЦАР. Выступаючы 1 траўня ў расійскім доме ў сталіцы ЦАР, ён заклікаў шанаваць запаветы заснавальнікаў кампаніі Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна, якія, як мяркуецца, былі ўзарваныя на загад Уладзіміра Пуціна пасля спробы бунту ў 2023 годзе.
Выхад кантынгенту з Афрыкі плануецца на чэрвень-ліпень. «На словах абяцаюць базаванне ў Беларусі, але пакуль якіх-небудзь пацвярджэнняў гэтаму няма», — адзначае «ВЧК-ОГПУ».