Новым Папам Рымскім стаў Роберт Прэво
Гэта 69-гадовы кардынал з Амерыкі. Ён выбраў сабе імя Леон XIV.
Прэво нарадзіўся ў Чыкага, да абрання ён займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў у Ватыкане, у розныя гады ён служыў у ЗША і ў Лацінскай Амерыцы.