Нічога падобнага немагчыма было б пачуць ні ад украінцаў, ні ад яўрэяў, ні ад палякаў: яны б былі перакананыя, што адбыўся найперш перасьлед па нацыянальнай прыкмеце. І толькі некаторыя беларускія інтэлектуалы скажуць, што “беларуская мова тут ні пры чым”
Але беларуская мова тут якраз менавіта што на першым пляне. І мова тут – галоўнае. У тым і справа, што чыталі кнігі менавіта на БЕЛАРУСКАЙ мове. Не на расейскай, а на беларускай. І таму тое быў пратэст у тым ліку (і нават – найперш) супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці, супраць зьнішчэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці. І за гэты пратэст людзей падвергллі рэпрэсіям.
Падаецца, што рэпрэсіі прарасейскага, антыбеларускага лукашэнкаўскага рэжыму (і ня толькі з 2020 году, яны пачаліся з 1994) мусяць ацэньвацца найперш менавіта як этнацыд, як перасьлед найперш за імкненьне беларусаў абараніць і захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць. А зьбіцьцё і фізычныя катаваньні, якія ўжо маюць вынікам гібель людзей – гэта ўжо катэгорыі генацыду. Супольна гэта – злачынствы супраць чалавечнасьці.