Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў новую крымінальную справу супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі

Мінск Навіны

На праваабаронцу «Вясны» Леаніда Судаленку завялі новую крымінальную справу

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў чарговую крымінальную справу супраць былога палітвязня, праваабаронцы Леаніда Судаленкі, піша @MAYDAYMog.

Гэта ўжо трэцяя справа супраць абаронцы. У лістападзе 2021 Леаніда асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня 2023, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі Судаленку ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з’ехаў з Беларусі, эміграваў у Літву. Аднак рэпрэсіі супраць яго не спыніліся.

У 2024 праваабаронцу завочна прысудзілі яшчэ да 5 гадоў строгага рэжыму ў калоніі для рэцыдывістаў.

Цяпер супраць Судаленкі ўзбудзілі новую крымінальную справу па тым жа «экстрэмістскім» 361-4 артыкуле Крымінальнага кодэкса.