Рэстараны, офісы і канцэртную залу мінскія ўлады плануюць размясціць у сумнавядомай “Валадарцы”, дзе шмат гадоў знаходзіўся следчы ізалятар №1. Цяпер у СІЗА — новы будынак, за горадам. А Пішчалаўскі замак у самым цэнтры Мінска чакае “джэнтрыфікацыя”.