Расійскі беспілотнік упаў і выбухнуў, крыху не даляцеўшы да Гомеля. Ён разбурыў гаспадарчую пабудову…

Расійскі беспілотнік упаў і выбухнуў, крыху не даляцеўшы да Гомеля. Ён разбурыў гаспадарчую пабудову ў раёне вёскі Зябраўка, там пачаўся пажар. Пра гэта стаала вядома @flagshtok.

Гэта адбылося ўночы на 27 лютага. Жыхары паўднёвых ускраін Гомеля ў той час чулі стральбу, а каля 0:40 быў зафіксаваны гук выбуху.

У зводках МНС пра пажар у Зябраўцы не згадваецца.