Улады прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Змітра Дашкевіча, выдадзеную 12 гадоў таму Гаворка пра кнігу «…

Улады прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Змітра Дашкевіча, выдадзеную 12 гадоў таму

Гаворка пра кнігу «Чарвяк», выдадзеную ў 2013 годзе ў Вільнюсе. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Заводскага раёну г.Мінска 11 лютага.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі выданні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэцi» — па рашэнні суда Заводскага раёну г.Мінска.

Акрамя таго, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:
Telegram-каналы і чаты «ВЯЧОРКА», «Лукабек», «Паца-Ваца», «Вестник Михеева: Беларусь и мир», «ZMAHAR»;
Instagram-старонкі «vaganovtor», «zivebelarus2022», «minsk_new.s»;
TikTok-старонкі «тгк: сливовая долина», «brest-region».