Памёр ксёндз Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі ў Ракаве і дэкан Валожынскага дэканата

Мінск Навіны

Памёр ксёндз Дзмітрый Барыла. Гэта адбылося 28 лютага. Яму было 48 гадоў.

Дзмітрый Барыла быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэканам Валожынскага дэканата, піша catholic.by.

Ксёндз нарадзіўся ў Глыбокім. 24 гады свайго жыцця ён прысвяціў святарскаму служэнню.