26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзін…

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Гэта мела спыніць татальную расеізацыю і вярнуць беларускай мове належнае месца ў Беларусі як дзяржаве ды краіне.

У законе прапісвалася, што “Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай”, а таксама, што:

“Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву”.