Распровед Зяленскага пра словы Лукашэнкі, што “Это всё Путин» (фактычнае прызнаньне, што ён не кантр…

Распровед Зяленскага пра словы Лукашэнкі, што “Это всё Путин» (фактычнае прызнаньне, што ён не кантралюе сытуацыю ў т.зв. “беларускай арміі”, а ўвогуле – і ў краіне) ставіць кропку ў маёй шіматгадловай (задоўга да 2020-га) дыскусіі з некаторымі палітычнымі аналітыкамі (якія, канешне, паскончвалі оксфарды, але, з аднаго боку, не прапаўзьлі па мокрым вясновым сьнезе з “калашнікавым” хоць два метры і ня ведаюць, як салдат баіцца лейтэнанта. А з другога – ня пілі сто грамаў ні з лейтэнантамі, ні з генэрал-лейтэнантамі, і настроі ў афіцэрскім асяродку, увогуле законы армейскай службыя разумеюць прыблізна ў ступені, у якой я разумею прынцыпы рашчапрленьне атамнага ядра (ці ў атаму – няма ядра?).

Заўсёды казаў, што на 90% афіцэрскі корпус т.зв. беларускай арміі прасейскі, што саладаты выканаюць загад афіцэраў страляць у народ (што і адбылося ў 2020 у т.зв. “сілах спэцыльных апэрацый”; увогуле, у 2020 армія здрадзіла свайму народу, падтрымаўшы ўзурпатара), і што Лукашэнка кантралюе сілавыя структуры толькі ў сфэры арганізацыі рэпрэсій супраць беларускага народа – і больш ніяк.

Тыя адзінкі афіцэраў-беларускіх патрыётаў, якія яшчэ заставаліся ў т.зв. беларускай арміі, былі вычашчаныя пасьля 2020 году; сёньня Мінабароны РБ цалкам кантралюецца расейскім ФСБ і падпарадкоўваецца Пуціну.

Дарэчы, менавіта Лукашэнка вясной 1993 запатрабаваў унесьці ў парадак дня сэсіі Вярхоўнага Савету пытаньне аб далучэньні Беларусі да сыстэмы Калектыўнай бясьпекі (АДКБ), супраць чаго змагалася Апазыцыя БНФ, вызначыўшы гэта як адыход ад нейтралітэту і ўцягваньне Беларусі ў апрбіту вайсковых інтарэсаў Крамля. Натуральна такая ідэя нарадзілася не ў галаве дырэктара саўгасу “Ггарадзец” – ён трансьляваў указаньні тых, хто бачыў у ім патэнцыйны рухавік рэалізацыі расейскіх інтарэсаў і зьнішчэньня Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Сёньня ён цалкам залежыць ад Масквы. І калі рыпнецца – якая-небудзь ракета, выпушчаная падразьдзяленьнем т.зв. беларускай арміі, раптоўна і памылкова ўпадзе не ягоную рэзыдэнцыю (будзе шкада Ўмку – шпіц ні ў чым не вінаваты).

Ну а прапанова Лукашэнкі Зяленскаму бамбіць Мазырскі НПЗ (гэта мела б вынікам гібель сотняў беларусаў) – сьведчаньне ягонага сапраўднага стаўленьня да беларусаў, якіх ён, “русский человек со знаком качества”, заўсёды ненавідзеў. Любіць ён толькі ўладу, больш нічога.