Адміністрацыя Ліцэя БДУ з дапамогай супрацоўніка КДБ склала тры спісы “нелаяльных” супрацоўнікаў. Пр…

Адміністрацыя Ліцэя БДУ з дапамогай супрацоўніка КДБ склала тры спісы “нелаяльных” супрацоўнікаў. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе @belsat.

У спісы ўключаныя:

непасрэдныя ўдзельнікі пратэстаў;
асобы, якія данацілі грошы на розныя ініцыятывы;
тыя, хто ў 2020 годзе ставіў подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Іх плануецца звальняць па заканчэнні кантрактаў, каб не зрываць працу ліцэя. Супрацоўнік КДБ, адказны за гэтую навучальную ўстанову, пагражае звольніць 30 чалавек.