Праваабаронцы паведамляюць пра аблаву на сваякоў палітзняволеных. Арышты і ператрусы прайшлі па ўсёй Беларусі. BYSOL мабілізаваў службу эвакуацыі, каб вывесці людзей з-пад удара.
Па інфармацыі @dissidentBY, сілавікі шукаюць тых, хто атрымліваў дапамогу з-за мяжы. Праваабаронцы рэкамендуюць выдаліць перапіскі і файлы, якія могуць быць цікавыя сілавым структурам, не сведчыць супраць сябе, папярэдзіць сваякоў і пакінуць інструкцыі на выпадак затрымання.