У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада і былы начальнік міліцыі Крычава. На паведамленне пра смерць падпалкоўніка Андрэя Лазаковіча, апублікаванае ў ведамасным выданні “На страже”, звярнула ўвагу @nashaniva.
Міліцыю Крычава Лазаковіч узначаліў у 2018-м. У 2022-м атрымаў узнагароду — нагрудны знак “За самаадданую службу” I ступені. А ў 2023-м быў пераведзены ў Слаўгарад.