Сёння 29 кастрычніка – Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. У гэты дзень мы смуткуем аб трагічным лёсе беларускай інтэлігенцыі, знішчанай у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. 100 прадстаўнікоў культуры, навукі і палітыкі сталі ахвярамі беззаконнага рэжыму. Гэтая трагедыя назаўжды застанецца ў нашай памяці як сімвал бязлітаснасці і татальнага прыгнечання.
Нажаль, гісторыя паўтараецца. Сёння, амаль праз 100 гадоў, злачынны рэжым аг лукашэнкі, прадаўжальнік крывавай спадчыны НКУС, зноў тэрарызуе Беларусь. Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін – гэта толькі некаторыя імёны з доўгага спісу ахвяр рэпрэсій.
Мы заклікаем да рашучага асуджэння злачыннага рэжыму аг лукашэнкі, а таксама да міжнароднай салідарнасці з народам Беларусі. Мы не дазволім забыцца пра ахвяры рэпрэсій і будзем змагацца за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне.
Жыве Беларусь!
Прэс служба “Народная Грамада”