Стала вядомая прычына затрымання журналіста Ігара Ільяша
Пра гэта піша @viasna96 са спасылкай на праўладныя Telegram-каналы, якія паведамляюць, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв’ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары украінскім выданням.