Пасьля 2020 года ў Беларусі зьніклі 4 гістарычныя музеі і 300 бібліятэк
Гэта вынікае з дадзеных Беларускага статыстычнага камітэта, апублікаваных да Дня работнікаў культуры.
Калі раней у Беларусі ў тройку найбольш папулярных музейных комплексаў уваходзіў Нясьвіж і Мір, то ў 2023, дзякуючы адміністрацыйнаму прымусу і прапагандзе, у тройку “найпапулярнейшых” музеяў увайшлі «Брэсцкая крэпасьць», «Хатынь» і Музей гісторыі “Вялікай Айчыннай” вайны.
Дарэчы, тэндэнцыя зьнішчэньня бібліятэк пры Лукашэнку не новая. З 2010 года ў Беларусі колькасьць публічных бібліятэк скарацілася прыкладна на дзьве з паловай тысячы.
У праекце бюджета на 2025 год на культуру запланавалі ўсяго 0,5%.