Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі вязняў.
Праз некалькі дзён выступ быў падаўлены атрадамі “чырвоных”. Частка паўстанцаў адышла на захад, частка была схопленая бальшавікамі. 24 сакавіка пяць кіраўнікоў паўстання былі расстраляныя: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Язэп Янушкевіч. У міжваенны час у іх памяць быў усталяваны помнік, знішчаны ў час Другой сусветнай вайны.